СКЛАД І АПІСАННЕ

ЗВОДНАГА НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАГА ТЭРМІНАЛАГІЧНАГА СЛОЎНІКА

Падрыхтоўка камп’ютарнай версіі Зводнага нямецка-беларускага тэрміналагічнага даведніка – новага ў беларускай лексікаграфіі вопыта супастаўляльнага даведніка – прадугледжвае найперш распрацоўку яго слоўніка. Прадугледжваецца, што зводная крыніца зможа замяніць любы з ранейшых даведнікаў і паслужыць даведачнай асновай пры двухбаковым нямецка-беларускім перакладзе, пры вызначэнні семантыкі тэрмінаў, а таксама для асэнсавання спосабаў і шляхоў упарадкавання беларускай тэрміналогіі на працягу фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Паколькі мэта камп’ютарнага даведніка палягае ў прэзентацыі ўсіх адзначаных у сферы фіксацыі рэальных перакладаў нямецкай спецыяльнай лексікі на беларускую мову, то аб’яднанне ў слоўнік рэестраў усіх ранейшых нямецка-беларускіх лексікаграфічных матэрыялаў з рэгістрацыяй тэрміналагічнай лексікі можна лічыць апраўданым.

КРЫТЭРЫІ ВЫБАРУ СЛОЎНІКАЎ

Пры адборы слоўнікавых крыніц звярталася асаблівая ўвага на вызначэнне і выбар агульных крытэрыяў вылучэння найбольш рэпрэзентатыўных тэкстаў з усіх нямецка-беларускіх лексікаграфічных матэрыялаў. У дачыненні да тэрмінаграфічных тэкстаў існуе некалькі ацэначных падыходаў: а) жанравая рэпрэзентатыўнасць (дасягаецца праз уключэнне прац розных слоўнікавых матэрыялаў (асобныя слоўнікі, слоўнікі-дадаткі да манаграфій, метадычных работ, навучальнай літаратуры, рукапісныя); б) храналагічна-гістарычная рэпрэзентатыўнасць (зводны слоўнік носіць дыяхранічна-сінхронны характар і ўключае матэрыялы пачынаючы з пачатку ХХ ст. Залучэнне матэрыялаў пачатку ХХ ст. тлумачыцца неабходнасцю ўліку папярэдніх тэрміналагічных напрацовак, вопыт стварэння якіх пазней ніколі не паўтараўся);  в) геаграфічная рэпрэзентатыўнасць (у склад зводнага даведніка ўваходзяць лексікаграфічныя матэрыялы, падрыхтаваныя як у Мінску, так і ў іншых абласных цэнтрах, а таксама за межамі); г) ведамасная рэпрэзентатыўнасць (праяўляецца ў уключэнні ў зводны слоўнік літаратуры абсалютна вузкага карыстання: літаратура пэўных навучальных ўстаноў); д) нарматыўная рэпрэзентатыўнасць (прадугледжвае, што тэксты, залучаныя ў Зводны слоўнік, павінны быць толькі арыгінальнымі і неапрацаванымі згодна з сучаснымі літаратурнымі нормамі); е) моўная рэпрэзентатыўнасць (рэалізуецца праз уключэнне ў слоўнік лексікаграфічных крыніц незалежна ад колькасці прадстаўленых у лексіконе моў і парадку іх следавання). На падставе распрацаваных рэпрэзентатыўных крытэрыяў зроблены адбор лексікаграфічных матэрыялаў для ўключэння ў Зводны нямецка-беларускі тэрміналагічны слоўнік.

 

СКЛАД ЗВОДНАГА НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАГА ТЭРМІНАЛАГІЧНАГА СЛОЎНІКА

Бібліяграфічнае апісанне слоўніка

Прынятая ў Зводным слоўніку назва слоўніка

1.   

Bosak V., Bosak A. Russisch-Deutsch-Belorussisches Wörterbuch der Bodenkunde und Agrochemie = Русско-немецко-белорусский словарь по почвоведению и агрохимии = Руска-нямецка-беларускi слоўнiк па глебазнаўству i аграхiмii / V. Bosak, А. Bosak. – Мinsk, 1999. – 432 S.

РНБСПА, 1999

2.   

Hurtig C., Ramza T. Belarussische Grammatik in Tabellen und Übungen. = Граматыка беларускай мовы ў табліцах і практыкаваннях. – München, 2003. – S. 262-267.

СЛТ, 2003

3.   

Koch H. Kleines deutschweissruthenischen Technisches Wörterbuch. – 1943. – 72 S.

НБТС, 1943

4.   

Rolle R., Toločko P. Archäologisches Wörterbuch: Deutsch-Russisch-Ukrainisch-Weißrussisch-Englisch / Rolle Renate, Toločko Petro in Zusammenarbeit mit Nadežda Gavriljuk und Nina Schliep-Andraschko. – Hamburg: Lit., 1998. – 71 S.

НРУБАС, 1998

5.   

Slovník slovanské lingvistické terminologie = Словарь славянской лингвистической терминологии = Dictionary of slavonic linguistic terminology / Red. Alois Jedlička. – Praha: Academia, 1977–1979. Т. 1. – 1977. – ХХХVIII + 554 s.; Т.2. – 1979. – ХIV + 486 s.

ССЛТ, 1977-1979

6.   

Бакач П. Падручнік нямецкага языка для Беларусаў = Bakatsch P. Lehrbuch der deutschen Sprache für Weißruthenen. – Berlin: Bernard & Graefe, 1941. – С. 297–357.

ПНЯБ, 1941

7.   

Басава Г.I., Дзювэль С. Беларуска-нямецкi слоўнiк. – Йена: Унiверсiтэт iмя Фрыдрыха Шылера. Iнстытут славiстыкi, 2000. – 100 с.

БНС, 2000

8.   

Беларуская навуковая тэрмiнолёгiя. Вып. 16. Слоўнiк глебазнаўчае тэрмiнолёгii (Проект) / Iн-т Беларускае Культуры. Аддзел мовы i лiтаратуры. Галоўная Тэрмiнолёгiчная Камiсiя. Аддзел першы. Сэрыя V. Кнiга 16. – Менск, 1927. – 64 с. На вокл.: Слоўнiк глебазнаўчае тэрмiнолёгii = Vocabulaire de la terminologie pedologique.

БНТ-16, 1927

9.   

Беларускі вайсковы слоўнік.

http://bka-by.livejournal.com/19258.html?mode=reply

БВС, інтэрнэт

10.                        

Будзько А.П. Вясёлая мазаiка: Кн. для чытання на нямецкай мове. 3–4 кл. сярэд. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання. – Мінск: Выш. шк., 1997. – С. 32, 38–42, 44, 46–50, 53–60, 63–70, 73–80, 82–86, 88–94, 96–104, 107–124. На вокл.: Budjko A. Buntes Allerlei.

Будзько А.П. Вясёлая мазаiка: Кн. для чытання на нямецкай мове: Вучэб. дапам. для 3–4 кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання. – 2-е выд. Мінск: Выш. шк., 1999.– С. 32, 38–42, 44, 46–50, 53–60, 63–70, 73–80, 82–86, 88–94, 96–104, 107–124. На вокл.: Budjko A. Buntes Allerlei.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 1 кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання.– Мінск: Выш. шк., 2000. – С. 114–134. На вокл.: Budjko A. Deutsch, 1.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы ўзровень) / А.П. Будзько. В.М. Еўтуховіч. – Мінск: Выш. шк., 2006. – С. 223-236. На вокл.: Deutsch, 10 / Antonina Budjko, Wolha Jeutuchowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы ўзровень) / А.П. Будзько. В.М. Еўтуховіч. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 223-236. На вокл.: Deutsch, 10 / Antonina Budjko, Wolha Jeutuchowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы ўзровень) / А.П. Будзько, В.М. Еўтуховіч, В.У. Барчук. – Мінск: Выш. шк., 2007.- С. 225-236. На вокл.: Deutsch, 11 / Antanina Budjko, Wolha Eutuchowitsch, Wolha Bartschuk.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 3-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з бел. мовай навучання / А.П. Будзько, І.Ю. Урбановіч. – Мінск: Выш. шк., 2009.- С. 173-179. На вокл.: Deutsch, 3. Schülerbuch / Antonina Budjko, Ina Urbanowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 3-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання (базавы ўзровень) / А.П. Будзько, І.Ю. Урбановіч. – Мінск: Выш. шк., 2006. – С. 157-173. На вокл.: Deutsch, 3 / Antonina Budjko, Ina Urbanowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 4-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / А.П. Будзько, І.Ю.Урбановіч. – Мінск: Выш. шк., 2009. На вокл.: Deutsch, 4 /Antanina Budjko, Ina Urbanowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 4-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання (базавы ўзровень) / А.П. Будзько, І.Ю.Урбановіч. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 169-176. На вокл.: Deutsch, 4 /Antanina Budjko, Ina Urbanowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў, што забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (павыш. узровень) / А.П. Будзько. – Мінск: Выш. шк., 2003. – С. 188-204. На вокл.: Budjko A. Deutsch, 4.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання: у 2 ч. / А.П. Будзько, І.Ю.Урбановіч. – Мінск: Выш. шк., 2008. На вокл.: Deutsch, 5 /Antanina Budjko, Ina Urbanowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання: у 2 ч. / А.П. Будзько, І.Ю.Урбановіч. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 172-182. На вокл.: Deutsch. Schülerbuch /Antanina Budjko, Ina Urbanowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / А.П. Будзько, І.Ю.Урбановіч. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 250 – 269. На вокл.: Deutsch, 6 / Antanina Budjko, Ina Urbanowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання (павыш. узровень) / А.П. Будзько. – Мінск: Выш. шк., 2006. – С. 234-250.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / А.П. Будзько, І.Ю.Урбановіч. – Мінск: Выш. шк., 2010. – С. 268-285. На вокл.: Deutsch /Antanina Budjko, Ina Urbanowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / А.П. Будзько, І.Ю.Урбановіч. – Мінск: Выш. шк., 2010. – С. 221-238. На вокл.: Deutsch, 8 /Antanina Budjko, Ina Urbanowitsch.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Падруч. для 3-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання / А.П. Будзько. – Мінск: Выш. шк., 2002. – С. 28-32, 61-62, 83-86, 127-130, 154-156, 170-171, 172-189. На вокл.: Budjko A. Deutsch, 3.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Падручнік для 2 кл. – Мінск: Нар. асвета, 1993.– С. 90–95, 133–139, 156–158, 174–176. На вокл.: Budjko A. Deutsch, 2.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Падручнік для 2 кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання. – Мінск: Выш. шк., 2000. – C. 45–50, 86–92, 108–110, 128–130, 131–147. На вокл.: Budjko A. Deutsch, 2.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Падручнік для 2 кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання / А.П. Будзько. – 2-е выд. – Мінск: Выш. шк., 2002.– C. 45–50, 86–92, 108–110, 128–130, 131–147. На вокл.: Budjko A. Deutsch, 2.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Падручнік для 3 кл. – Мінск: ТАА Аракул, 1995.– С. 21–22, 31–32, 42–43, 56–58, 68–70, 80, 91–92, 110–111, 122–124, 133–134, 146–148, 160–162, 172–173, 179–204. На вокл.: Budjko A. Deutsch, 3.

Будзько А.П. Нямецкая мова: Падручнік для 4 кл. – Мінск: ТАА “Аракул”, 1997.– С. 152–172. На вокл.: Budjko A. Deutsch, 4.

Будзько А.П. Свет нямецкай мовы – 1: Вучэб. дапам. для 4 кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання. – Мінск: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 2001. – С. 65–68, 87–88, 121–122, 149–152, 195–198, 199–222. На вокл.: Budjko A. Sprachwelt Deutsch 1: Lehrbuch für die 4. Klasse.

Будзько А.П. Свет нямецкай мовы – 2: Вучэб. дапам. для 5 кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання. – Мінск: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 2002. – С. 43-48, 83-86, 113-116, 141-144, 201-206, 209, 214, 219, 222, 224, 228, 234, 236-237, 239-270. На вокл.: Budjko A. Sprachwelt Deutsch 2: Lehrbuch für die 5. Klasse.

Будзько А.П. Свет нямецкай мовы – 2: Вучэб. дапам. для 5 кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання. – Мінск: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 2003. – С. 43-48, 83-86, 113-116, 141-144, 201-206, 209, 214, 219, 222, 224, 228, 234, 236-237, 239-270. На вокл.: Budjko A. Sprachwelt Deutsch 2: Lehrbuch für die 5. Klasse.

Будзько А.П. Свет нямецкай мовы – 3: Вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / А.П. Будзько. – Мінск: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 2003. – С. 209-238. На вокл.: Budjko A. Sprachwelt Deutsch 3: Lehrbuch für die 6. Klasse.

Будзько А.П. Свет нямецкай мовы – 3: Вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання /А.П. Будзько. – 2-е выд., перапрац. – Мінск: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 2003. – С. 169 – 191. На вокл.: Budjko A. Sprachwelt Deutsch 3: Lehrbuch für die 7. Klasse.

Будзько А.П. Свет нямецкай мовы – 4: Вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / А.П. Будзько. – Мінск: Выш. шк, 2004. – С. 175-182.

Будзько А.П. Свет нямецкай мовы – 4: Вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / А.П. Будзько. – 2-е выд. – Мінск: Выш. шк, 2005. – С. 175-182.

Будзько А.П. Свет нямецкай мовы – 5: Вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы ўзровень) / А.П. Будзько. – 2-е выд. – Мінск: Выш. шк., 2005. – С. 201-207. На вокл.: Budjko A. Sprachwelt Deutsch 5: Lehrbuch für die 9. Klasse.

НМ, 1995-2010

11.                        

Выхото В.А. Предупреждение ошибок при понимании немецких слов, сходных со словами родного языка, в условиях близкородственного двуязычия (IХ–Х классы белорусской школы): Дис. ... канд. пед. наук: 13.00.02. – М., 1986. – С. 208–226.

Выхото В.А. Слова, трудные для понимания учащимися-белорусами при изучении немецкого языка в условиях белорусско-русского двуязычия // Вопросы преподавания русского языка в школе с белорусским языком обучения: Тематический сборник научных трудов / НИИП МП БССР; Под ред. А.Е. Супруна, Н.Л. Желуденко. Мн., 1978. С. 200–210.

НБС, 1978, 1986

12.                        

Гуртыг К. Кароткая граматыка беларускай мовы ў табліцах для нямецкамоўных навучэнцаў = Hurtig K. Kurze bellarussische Grammatik in Tabellenn für deutschsprachige Studenten / К. Гуртыг; Нав. рэд. А. Міхневіч. – Мінск: Тэхналогія, 2001. – С. 75–82, 83–86.

СЛТ, 2001

13.                        

Кароткi нямецка-беларускi слоўнiк (для чытання i перакладу нямецкiх фiзiчных тэкстаў на беларускую мову) / Скл. В.П. Яцына. – Вiцебск: ВДПУ iмя С.М. Кiрава, 1993. – 53 с.

КНБС, 1993

14.                        

Кур’янка М.І. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Wörterbuch: больш за 50 000 словаў / М.І. Кур’янка. – Мінск: Зміцер Колас, 2006. – 976 с.

НБС, 2006

15.                        

Лексический минимум: английский, немецкий, французский языки / М.В. Мишкевич, Е.И. Дубовик, М.И. Кусков и др. – Мінск: Выш. шк., 1994. – С. 89–153.

ЛМАНФ, 1994

16.                        

Маркетинг: Словарь-справочник / Л.В. Бедрицкая, М.А. Кудревич, В.К. Матюшевская и др. – Мінск: Выш. шк., 1993. – 333 с.

МСС, 1993

17.                        

Нямецка-беларускi слоўнiк да “Практычнага курсу нямецкай мовы для студэнтаў гуманiтарных факультэтаў” / Беларус. дзярж. пед. ун-т; Скл. В.Г. Малевiч і інш. – Мінск: БДПУ, 1994. – 22 с.

НБС, 1994

18.                        

Нямецка-беларускi слоўнiк для студэнтаў-фiлолагаў / БДУ. Каф. ням. мовы; Скл. В.М. Галай, Н.К. Зубоўская, В.Н. Кiрысь і інш. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 59 с.

НБССФ, 1992

19.                        

Нямецка-беларуска-рускi слоўнiк: АЯ = Deutsch-Belorussisch-Russisches Wörterbuch: AZ / Л.В. Бараноўская, Н.М. Любчэўская, У.I. Марцiнеўскi i iнш.; Пад агульн. рэд. У.I. Марцiнеўскага, П.В. Садоўскага. – Мінск: БелСЭ, 1988. – 269 с.

Нямецка-беларуска-рускi слоўнiк: АЯ = Deutsch-Belorussisch-Russisches Wörterbuch: AZ / Л.В. Бараноўская, Н.М. Любчэўская, У.I. Марцiнеўскi i iнш.; Пад агульн. рэд. У.I. Марцiнеўскага, П.В. Садоўскага. – 2-е выд. – Мінск: БелСЭ, 1990. – 269 с.

Нямецка-беларуска-рускi слоўнiк: АЯ = Deutsch-Belorussisch-Russisches Wörterbuch: AZ / Л.В. Бараноўская, Н.М. Любчэўская, У.I. Марцiнеўскi i iнш.; Пад агульн. рэд. У.I. Марцiнеўскага, П.В. Садоўскага. – 3-е выд. – Мінск: БелСЭ, 2003. – 269 с.

НБРС, 1988-2003

20.                        

Нямецкая мова: Вучэб. дапам. / Беларус. дзярж. пед. ун-т імя М.Танка; Скл. В.А. Апрэлева і інш. – Мінск: БДПУ, 1996. – C. 8–9, 14–16, 19–20, 22–24, 29–31, 39–40, 44, 49–50, 57–59, 71–72, 75–76.

НМ, 1996

21.                        

Словарь-минимум немецко-русско-белорусский по молочной промышленности / Могилев. технол. ин-т. Каф. иностр. яз.; Сост. С.М. Дубовская. – Могилев: МТИ, 1998. – 14 с.

НРБМП, 1998

22.                        

Словарь-справочник по современной экономике: На пяти языках / М.В. Мишкевич, Л.И. Василевская, В.Н. Ермаков, М.И. Плотницкий; Под общ. ред. М.И. Плотницкого, М.В. Мишкевича. – Мінск: Выш. шк., 1996. – 364 с.

СССЭ, 1996

23.  

Томилин Р.И., Кукуй Д.М., Бельский Е.И. Литейное дело: Терминологический словарь русско-белорусско-немецко-английский. – Минск, 1999. – 84 с.

ЛД, 1999

24.                        

Трибофатика = Трыбафатыка = Tribo-Fatigue = Tribo-Ermündung: Четырёхъязычный терминологический словарь / Авт.-сост. П.В. Андронов, В.А. Бабушкина, А.В. Богданович и др.; Под ред. Л.А. Сосновского. – Мн., Гомель: НПО Трибофатика”, 1996. – 136 с.

ТЧТС, 1996

25.                        

Фiзычная тэрмiнолёгiя. – Частка I. – 1943. – 72 с. Фisiчная тэрмiналёгiя. – Частка II. – [г.?]. – 76 с.

ФТ, 1943

26.                        

Хрысціянскі Філасофскі Зборнік. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. – С. 152–162.

СФТ, 2001

 

 

СЛОЎНІКАВЫ АРТЫКУЛ

ЗВОДНАГА НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАГА ТЭРМІНАЛАГІЧНАГА СЛОЎНІКА

Структура слоўнікавага артыкула, сістэма лексікаграфічных параметраў распрацоўвалася ў адпаведнасці з патрабаваннямі, актуальнымі для тэрміналагічнага слоўніка ўвогуле. Паколькі да спецыфічных рыс тэрміналагічных даведнікаў адносіцца мінімізацыя лінгвістычнай інфармацыі пры рэестравых і перакладных адзінках, то і ў зводным даведніку фанетычна-акцэнталагічная і граматычная інфармацыя неабавязковая.

 

Нямецкае слова

Бeларускае слова

Інфармацыя па слоўніку

Erde, Boden

дол

БНС, 2000.

Erde

зямля

НМ, 1995-2007.

Erde

зямля

ЛМАНФ, 1994.

Erde

зямля

КНБС, 1993.

Braunerde f

буразём

РНБСПГА, 1999.

Auenbraunerde f

буразём алювіяльны

РНБСПГА, 1999.

Parabraunerde-Braunerde f

буразём буры лесівіраваны

РНБСПГА, 1999.

Gley-Braunerde f

буразём глеевы

РНБСПГА, 1999.

Назад да пошуку

У калонцы "нямецкае слова" адлюстраваны значэнні слоў.  У сваю чаргу f, m, n з'яўляюцца паказальнікамі родавай  прыналежнасці назоўнікаў. У полі "беларускае слова" адлюстраваны  беларускія значэнні слоў. У нямецкім і беларускім палях  словы сінонімы прыведзены праз коску, а блізкія па значэнні словы пададзены праз коску з кропкай.

Поле "Інфармацыя па  слоўніку" адлюстроўвае даведачна-бібліяграфічную інфармацыю пра слоўнік. Для вяртання назад, да формы пошуку, дастаткова клікнуць  левай кнопкай мышы на спасылку "Назад да пошуку" унізе старонкі або проста націснуць кнопку "Назад" на панэлі ІЕ. У форме пошуку можна задаць актыўныя слоўнікі, сярод  якіх будзе ажыццяўляцца пошук. Для гэтага неабходна  клікнуць левай кнопкай мышы па ссылцы "Выбраць  актыўныя слоўнікі" і пазначыць галачкай толькі тыя слоўнікі, што ўдзельнічаюць у пошуку і націснуць кнопку "Выбраць".  Таксама ў праграме прадугледжваецца магчымасць змены  даведачных звестак, што тычацца слоўніка. Для гэтага неабходна  з меню выбару актыўных слоўнікаў клікнуць левай кнопкай  мышы па назве слоўніка, дадзеныя якога неабходна змяніць,  пасля праўкі неабходна націснуць кнопку захаваць.  Дадзеныя замены будуць улічаны пры наступным пошуку.  

 

У неабходных выпадках разнамоўныя эквіваленты суправаджаюцца тлумачэннямі, якія падаюцца ў дужках курсівам, напрыклад:

Слоўнікавы артыкул

 

Лацінская назва поўная

Лацінскі сімвал

Любая дадатковая інфармацыя да значэння

факультатыўныя словы або часткі слоў, а таксама розныя тлумачэнні, удакладненні

 

 

 

 

у дужках

Knaulgras n

Купкоўка ж (Dactylis L.)

 

Eisen n – жалеза н (Fe)

 

Fínger m – палец (на руцэ)

 

Пры наяўнасці ў зыходным слоўніку пазначання прыналежнасці слова да пэўнага роду, такія паметы захоўваюцца і ў Зводным нямецка-беларускім слоўніку.

Граматычныя паметы ў зыходных слоўніках

 

 

 

курсіў

Назоўнік

род

ж f

м m

н n

 

множны лік

мн pl

 

 

Erde f, Boden m; Land n

зямля

РНБСПГА, 1999.

Boden m, Grund m, Erde f

глеба

РНБСПГА, 1999.

Пры дыферэнцыяцыі значэнняў тэрмін забяспечваецца паметай, да якой сферы ўжывання адносіцца тое або іншае слова.

Функцыянальна-стылістычныя паметы,
выкарыстаныя ў Зводным нямецка-беларускім тэрміналагічным слоўніку

ав. – авіяцыя
анат. – анатомія
антр. – антрапалогія
архіт. – архітэктура
астр. – астраномія
аўта. – аўтамабільная справа
бакт. – бактэрыялогія
біял. – біялогія
буд. – будаўнічая справа
бухг. – бухгалтэрыя
вайск. – вайсковая справа
вет. – ветэрынарыя
геагр. – геаграфія
геад. – геадэзія
геал. – геалогія
гідр. – гідралогія
глеб. - глебазнаўства
горн. – горная прамысловасць
дып. – дыпламатычны тэрмін
жыв. – жывапіс
заал. – заалогія
камерц. – камерцыйны тэрмін
камп. – камп’ютарны тэрмін
канц. – канцылярскі тэрмін
карт. – картачная гульня
кіно – кінематаграфія
кравец. – кравецкая справа
кул. – кулінарыя
лінгв. – лінгвістыка
марск. – марская справа
маст. – мастацтва
матэм. – матэматыка
малочн. – малочная прамысловасць
мед. – медыцына
метэар. – метэаралогія
мін. – мінералогія
міф. – міфалогія
муз. - музыка
палігр. – паліграфія
паліт. – палітычны тэрмін
паляўн. – паляўнічы тэрмін
пед. – педагогіка
псіхал. – псіхалагічны тэрмін
радыё – радыётэхніка
радыял. – радыялогія
рэл. – рэлігія
с.-г. – сельская гаспадарка
спарт. – фізкультура і спорт
тэатр. – тэатр, тэатразнаўства
тэкст. – тэкстыльная справа
тэл. – тэлебачане
тэх. - тэхніка
фан. – фанетыка
фарм. – фармакалогія
фзіял. – фізіялогія
фіз. – фізіка
філ. – філалогія
філас. - філасофія
фін. – фінансавы тэрмін
фота, фатагр. – фатаграфія
хім. - хімія
царк. – царкоўнае слова (выраз)
чыг. – чыгунка
шахм. - шахматы
эк. – эканоміка
эл. - электратэхніка
этнагр. – этнаграфія
юрыд. – юрыдычны тэрмін

Вызначэнне парадку і сукупнасці алгарытмаў апрацоўкі лексікаграфічных крыніц для іх уключэння ў нямецка-беларускую базу дадзеных уяўляла відавочную цяжкасць і не магла быць зведзена да ўніверсальнай і канечнай колькасці аперацый. Звязана гэта непасрэдна з тым, што кожны файл слоўнікаў мае свой фармат. Разам з тым, нягледзячы на рознасць фарматаў удалося вылучыць агульныя этапы падрыхтоўкі слоўнікаў:

·         слоўнікі рыхтуюцца ў фармаце Microsoft Word (г.зн. файле з пашырэннем doc);

·         слоўнік уяўляе табліцу з трох калонак, адна з якіх змяшчае нямецкія значэнні, другая – беларускія, а трэцяя – указанне на лексікаграфічную крыніцу з пазначэннем даты выдання слоўніка;

Finanzverhältnisse

адносіны фінансавыя

СССЭ, 1996.

 словы-сінонімы выдзяляюцца знакам “,”

Aufführung

пастаноўка, спектакль

БНТ-16, 1927.

Bahnsteig

перрон, платформа

БНТ-16, 1927.

·         блізкія па значэнні словы выдзяляюцца знакам “;”

Agio; Kursunterschied

ажыа (курсавая розніца)

СССЭ, 1996.

·         уся дадатковая інфармацыя выключаецца з файла, акрамя выпадкаў, калі яна паддаецца алгарытмізацыі (напрыклад, знаходзіцца ў пачатку або вылучана пэўнымі сімваламі, напр., сімвалам “”)

Quasiegeld

“амаль грошы”

СССЭ, 1996.

Bär

“мядзведзь”

СССЭ, 1996.

Barometr

«барометр»

СССЭ, 1996.

„weißer Elefant“

«белы слон»

СССЭ, 1996

·         інфармацыя, што датычыць непасрэдна семантычнага напаўнення рэестравай або перакладной адзінкі, падаецца ў круглых дужках.

Konvertierbarkeit

абарачальнасць (канверсаванасць)

СССЭ, 1996.

minden

упадаць (аб рацэ)

БНТ-16, 1927.