ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ЗВОДНЫМ НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКІМ ТЭРМІНАЛАГІЧНЫМ СЛОЎНІКАМ

 

ФОРМА ПРАГРАМЫ ЗВОДНАГА НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАГА ТЭРМІНАЛАГІЧНАГА СЛОЎНІКА

Асноўнай формай праграмы з’яўляецца форма “ПОШУК У СЛОЎНІКАХ”. Гл. малюнак.

Малюнак.

ПОШУК У СЛОЎНІКАХ

 


Пошук па: Нямецкіх словах Беларускіх словах
Выбраць актыўные слоўнікі

 

Колькасць выбраных слоўнікаў: 1

Copyright (c) 2007 by Cherenko Vitaly


 

ФОРМА АДКАЗУ ЗВОДНАГА НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКАГА ТЭРМІНАЛАГІЧНАГА

ФУНКЦЫІ КНОПАК

 

Па зададзеных параметрах (кнопках) “Пошук па нямецкіх словах”, “Пошук па беларускіх словах”, “Выбраць актыўныя слоўнікі”, “ПОШУК” ажыццяўляецца пошук неабходнай інфармацыі. Гл. адпаведныя Малюнкі.

Пошук па нямецкіх, беларускіх словах.

ПОШУК У СЛОЎНІКАХ

 


Пошук па: Нямецкіх словах


 

 

 

 

 

 

 

ПОШУК У СЛОЎНІКАХ


Пошук па: Беларускіх словах


 

 

 

 

 

У якасці параметраў карыстальнік можа выбіраць слова (фрагмент слова) пошуку на нямецкай / беларускай мове.  Пры выбары мовы ў актыўным полі набіраецца слова (фрагмент слова).

Выбраць актыўныя слоўнікі. Гл. Малюнак.

 

ПОШУК У СЛОЎНІКАХ

 


Выбраць актыўные слоўнікі

 

 

 

 

 

У якасці параметраў карыстальнік можа выбраць слоўнік / слоўнікі, на базе якіх збіраецца ажыццяўляць пошук неабходнай інфармацыі.

Колькасць выбраных слоўнікаў. Гл. Малюнак.

ПОШУК У СЛОЎНІКАХ

 

 

Колькасць выбраных слоўнікаў: 1

 

 

 

 

У радку адлюстроўваецца інфармацыя адносна колькасці выбраных для пошуку слоўнікаў.

Пошук. Гл. Малюнак.

 

ПОШУК У СЛОЎНІКАХ

 



 

 

 

 

 

 

 

 

 

Націсканне кнопкі “Пошук” пацвярджае намер карыстальніка ажыццявіць пошук па зададзеных параметрах.

 

ПРАЦА СА ЗВОДНЫМ НЯМЕЦКА-БЕЛАРУСКІМ

ТЭРМІНАЛАГІЧНЫМ СЛОЎНІКАМ

 

Праца са Зводным нямецка-беларускім тэрміналагічным слоўнікам ажыццяўляецца праз пошукавае акно “ПОШУК У СЛОЎНІКАХ”.

ПОШУКАВЫЯ АПЕРАЦЫІ

На матэрыяле Зводнага нямецка-беларускага тэрміналагічнага слоўніка можна выконваць розныя пошукавыя заданні:

- выбраць мову (нямецкую або беларускую) для пошуку неабходнай інфармацыі;

- выбраць слоўнік / слоўнікі, на базе якіх праводзіцца пошук;

- азнаёміцца са складам асобнага слоўніка, які ўвайшоў у структуру Зводнага нямецка-беларускага тэрміналагічнага слоўніка;

- азнаёміцца са складам некалькіх або ўсіх слоўнікаў, якія ўвайшлі ў структуру Зводнага нямецка-беларускага тэрміналагічнага слоўніка;

- знайсці беларускія адпаведнікі (тэрміны) нямецкім словам (тэрмінам), выпрацаваныя аўтарамі розных лексікаграфічных крыніц на працягу ХХ-ХХІ стст.

- знайсці нямецкія адпаведнікі (тэрміны) беларускім словам (тэрмінам), выпрацаваныя аўтарамі розных лексікаграфічных крыніц на працягу ХХ-ХХІ стст.

- па элементу (частцы, фрагменту) нямецкага / беларускага слова знайсці адпаведнікі.

Выбар мовы

Выбар мовы для пошуку ажыццяўляецца праз націсканне адпаведнага поля  “Пошук па нямецкіх словах” або “Пошук па беларускіх словах”.

Выбар слоўніка / слоўнікаў

Выбар слоўніка ажыццяўляецца праз націсканне кнопкі “Выбраць актыўныя слоўнікі”. У новым акне прапануецца выбраць слоўнік / слоўнікі і пазначыць іх птушкай. У канцы Зводнай табліцы неабходна націснуць кнопку “Выбраць”. Гл. Малюнак.

 

Выкарыстоўваць у пошуку

Апісанне слоўніка


Bosak V., Bosak A. Russisch-Deutsch-Belorussisches Wörterbuch der Bodenkunde und Agrochemie = Русско-немецко-белорусский словарь по почвоведению и агрохимии = Руска-нямецка-беларускi слоўнiк па глебазнаўству i аграхiмii. – Мinsk, 1999. – 432 S.


Slovník slovanské lingvistické terminologie = Словарь славянской лингвистической терминологии = Dictionary of slavonic linguistic terminology / Red. Alois Jedlička. – Praha: Academia, 1977–1979. Т. 1. – 1977. – ХХХVIII + 554 s.; Т.2. – 1979. – ХIV + 486 s.

 

Пры двайным націсканні на Апісанне слоўніка з’яўляецца яго бібліяграфічнае апісанне і кароткая назва, што выкарыстоўваецца ў Зводным нямецка-беларускім тэрміналагічным слоўніку. Гл. Малюнак.

 

Нямецкае слова

Бeларускае слова

Інфармацыя па слоўніку

Filter n, Durchseiher m

фільтр

РНБСПГА, 1999.

Усяго радкоў: 1

Назад да пошуку

 

Пры паспяховым Выбары з’яўляецца пацвярджэнне інфамацыі. Гл. малюнак.

Малюнак 9.

 

Слоўнік(і) выбран(ы).
Закрыць

 

 

Склад асобнага слоўніка, які ўвайшоў у структуру Зводнага нямецка-беларускага тэрміналагічнага слоўніка.

Неабходна выбраць слоўнік у полі “Выбраць актыўныя слоўнікі”. У актыўным радку формы “Пошук у слоўніках” набраць **. Пацвердзіць свой намер націсканнем кнопкі “Пошук”.

Склад некалькіх або ўсіх слоўнікаў, якія ўвайшлі ў структуру Зводнага нямецка-беларускага тэрміналагічнага слоўніка.

Неабходна выбраць слоўнікі ў полі “Выбраць слоўнікі”. У актыўным радку формы “Пошук у слоўніках” набраць **. Пацвердзіць свой намер націсканнем кнопкі “Пошук”.

ПОШУК

У якасці параметраў карыстальнік можа выбіраць мову слова пошуку (нямецкае або беларускае), а таксама  слова (элемент слова)  для пошуку.

У якасці слова  для пошуку дапускаецца выкарыстанне шаблону "*", што мае лагічны сэнс – "любы".

Напрыклад: Erde* - выведзе на экран усе словы, што пачынаюцца з erde

*Erde – выведзе на экран усе словы, што заканчваюцца на erde

*Erde* - выведзе на экран усе словы, у якіх прысутнічае літарнае  спалучэнне erde, незалежна ад яго месцазнаходжання ў слове.

  Прыклад работы праграмы пры запытанні *erde сярод нямецкіх слоў прыведзены на малюнку

Нямецкае слова

Бeларускае слова

Інфармацыя па слоўніку

Erde, Boden

дол

БНС, 2000.

Erde

зямля

НМ, 1995-2007.

Erde

зямля

ЛМАНФ, 1994.

Erde

зямля

КНБС, 1993.

Braunerde f

буразём

РНБСПГА, 1999.

Auenbraunerde f

буразём алювіяльны

РНБСПГА, 1999.

Parabraunerde-Braunerde f

буразём буры лесівіраваны

РНБСПГА, 1999.

Gley-Braunerde f

буразём глеевы

РНБСПГА, 1999.

Назад да пошуку

 

Знайсці беларускія адпаведнікі (тэрміны) нямецкім словам (тэрмінам), выпрацаваныя аўтарамі розных лексікаграфічных крыніц на працягу ХХ-ХХІ стст.

Вынікам пошуку з’явіцца выбарка з усіх слоўнікаў зададзенага слова (фрагмента слова), вылучанае тлустым шрыфтам, і ўсе яго магчымыя іншамоўныя адпаведнікі. Напрыклад, пры ўводзе ў актыўны радок нямецкага слова Erde, можна атрымаць наступнае:

 

Нямецкае слова

Бeларускае слова

Інфармацыя па слоўніку

Erde, Boden

дол

БНС, 2000.

Erde

зямля

НМ, 1995-2007.

Erde

зямля

ЛМАНФ, 1994.

Erde

зямля

КНБС, 1993.

Erde

зямля

НРУБАС, 1998.

Erde f, Boden m;Land n

зямля

РНБСПГА, 1999.

Boden m, Grund m, Erde f

глеба

РНБСПГА, 1999.

Усяго радкоў: 7

Назад да пошуку

 

Знайсці нямецкія адпаведнікі (тэрміны) беларускім словам (тэрмінам), выпрацаваныя аўтарамі розных лексікаграфічных крыніц на працягу ХХ-ХХІ стст.

Вынікам пошуку з’явіцца выбарка з усіх слоўнікаў зададзенага слова (фрагмента слова), вылучанае тлустым шрыфтам, і ўсе яго магчымыя іншамоўныя адпаведнікі. Напрыклад, пры ўводзе ў актыўны радок беларускага слова зямля, можна атрымаць наступнае:

Нямецкае слова

Бeларускае слова

Інфармацыя па слоўніку

Boden

зямля, глеба

НМ, 1995-2007.

Erde

зямля

НМ, 1995-2007.

Land

краіна, зямля

НМ, 1995-2007.

Boden

зямля, глеба;падлога;дно;гара

ЛМАНФ, 1994.

Erde

зямля

ЛМАНФ, 1994.

Boden

зямля, глеба

НБССФ, 1992.

Erde

зямля

КНБС, 1993.

Erde

зямля

НРУБАС, 1998.

Land

зямля;краіна

НРУБАС, 1998.

Erde f, Boden m; Land n

зямля

РНБСПГА, 1999.

Усяго радкоў: 10

Назад да пошуку